Даведка: Таваразнаўца па дэфектных таварах: Філіял №1: Паглядзець усе кантакты
Час працы
Час працы:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ: 09:30 - 18:00
  • ВС: 09:30 - 17:00
Філіял №1:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ: 09:30 - 18:00
  • ВС: 09:30 - 17:00
Без абеду і выходных
Размяшчэнне
Наш адрас:
  • вул. Савецкая, 65
Філіял №1:
Узнайте о скидках первыми!
Подписывайтесь первыми, и будьте в курсе всех событий!
Нажав на кнопку Подписаться, Вы даёте согласие на обработку персональных данных

 

АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

па дастаўцы тавараў пакупнікам

 

УМОВЫ ДАСТАЎКІ ТАВАРАЎ

1. КУТП «Дом гандлю «Радуга» г. Баранавічы (далей – прадпрыемства) дастаўляе тавары па горадзе Баранавічы і ў бліжэйшыя населеныя пункты ў межах 70 км ад горада.

2. Дастаўка тавараў ажыццяўляецца  на платнай аснове на падставе замовы, аформленага ў журнале заявак на дастаўку тавараў (Дадатак №1). Аплата ажыццяўляецца пры афармленні замовы да моманту пагрузкі тавара для дастаўкі. У выпадку неабходнасці, інфармацыю аб дастаўцы тавара можна атрымаць на сайце прадпрыемства dtraduga.by.

3. Кошт дастаўкі ўказваецца ў Прэйскуранце на аказанне паслуг па перавозцы грузаў аўтамабільным транспартам КУТП «Дом гандлю «Радуга» г. Баранавічы (дадатак №2) і залежыць ад адлегласці пункта дастаўкі. Канкрэтныя цана і дата дастаўкі узгадняюцца заказчыкам з прадстаўніком прадпрыемства пры афармленні замовы.

4. Калі дастаўка тавара выканана ў устаноўленыя тэрміны, але тавар не быў перададзены пакупніку па яго віне, паўторная дастаўка тавара ажыццяўляецца ў новыя тэрміны, узгодненыя з прадпрыемствам, пры ўмове аплаты пакупніком кошту паслуг па дастаўцы тавара і пакрыцця выдаткаў, панесеных прадпрыемствам пры першаснай дастаўцы тавара.

УВАГА! У выпадку адмовы ад атрымання дастаўленага к пад’езду/дому тавара належнай якасці,Пакупнік абавязаны кампенсаваць прадаўцу ўсе панесеныя выдаткі, звязаныя з дастаўкай тавара і яго вяртаннем ад пакупніка.

 

ГРАФІК ДАСТАЎКІ ТАВАРАЎ

    Панядзелак-пятніца з 10.00 да 16.00* (за выключэннем святочных (выходных) дзён). Прадпрыемства мае права самастойна абмежаваць колькасць даставак, ажыццяўляемага на працягу працоўнага дня.

*па ўзгадненню з заказчыкам, заказы могуць быць дастаўлены ў дзень і/ці час, не супадаючыя з указаным графікам дастаўкі тавараў.

 

УВАГА ПАКУПНІКУ!

    Дастаўка тавара ажыццяўляецца па паказанаму адрасе да пад’езда ці дома. Дастаўка па  паказанаму адрасе абавязвае пакупніка знаходзіцца на  месцы ў  узгоджаны  час.

    Пры ўзнікненні абставінаў, выключаючых магчымасць дастаўкі тавара ў абумоўленыя тэрміны (заторы на дарогах, абмежаванне руху па горадзе, тэхнічная непаладка аўтамабіля, ДТЗ, анамальныя для Беларусі ўмовы надвор'я і іншыя форс-мажорныя абставіны, выключаючыя фізічную магчымасць ажыццяўлення дастаўкі), прадстаўнік прадпрыемства папярэджвае пра гэта заказчыка на працягу 30 хвілін з моманту ўзнікнення гэтых абставінаў і ўзгадняе іншы час і (і/або) дату дастаўкі.

 

 

АБАВЯЗКІ ПРАДПРЫЕМСТВА

 Прадпрыемства абавязана: 

1. Даставіць тавар па месцы і ў тэрміны ўказаныя ў гэтам дакуменце, а ў выпадку ўзгаднення тэрмінаў асобна з прадстаўніком крамы, у абумоўленыя загадзя тэрміны.

2. Звязацца з заказчыкам не пазней, чым за 30 хвілін да плануемага прыезду па адрасе, а ў выпадку, калі час папярэдняга званка быў узгоднены загадзя з прадстаўніком прадпрыемства, не пазней гэтага тэрміну. У выпадку, калі прадстаўнік прадпрыемства не можа дазваніцца да заказчыка (абанент недаступны, уключаецца пераадрасацыя на галасавую пошту абанента і іншыя выпадкі, не дазваляючыя звязацца з абанентам голасам непасрэдна), дастаўка пераносіцца на іншы працоўны дзень крамы, але толькі па дадатковым узгадненню з заказчыкам.

3. Прадставіць заказчыку для падпісання дакумент, пацвярджаючы факт дастаўкі тавара  - «Заказ - даручэнне» (дадатак №3).

4. Прысутнічаць пры праверцы тавара заказчыкам, але не больш за 15 хвілін з часу прыбыцця па адрасе. Заводская ўпакоўка тавара  не  ўскрываецца да дастаўкі пакупніку.

Калі ласка, не затрымлівайце прадстаўніка прадпрыемства без аб’ектыўных прычын.

У абавязкі прадстаўніка прадпрыемства, які даставіў тавар, не ўваходзіць: 

1. Устаноўка, наладка, зборка тавара; кансультацыі па эксплуатацыі і характарыстыках тавара.

2. Пад’ём тавара на паверх.

3. Задавальненне іншых просьб заказчыка, не пералічаных сярод абавязкаў прадпрыемства, (у тым ліку загадаў іншых асоб, якія знаходзяцца па адрасе дастаўкі ў стане алкагольнага і іншага роду ап’янення) незалежна ад яго сацыяльнага статусу, месца працы і займанай пасады.

 

ДАДАТАК 1

приложение1 1

ДАДАТАК 2

tariff new

ДАДАТАК 3

приложение3 1