Палажэнне аб дысконтнай праграме
КУТП «Дом гандлю «Радуга» г. Баранавічы
1. Агульныя палажэнні.
1.1. Пачаткам дзеяння дысконтнай праграмы з'яўляецца момант атрымання фізічнай асобай дысконтнай карты КУТП «Дом гандлю «Радуга» г. Баранавічы (далей – Прадпрыемства).
1.2. Дысконтная карта Прадпрыемства прызначана для прадастаўлення зніжкі яе трымальніку (уладальніку) пры куплі тавараў.
Зніжка па дысконтнай карце прадастаўляецца на тавары, што рэалізуюцца за наяўны разлік, у т.л. з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, акрамя картак растэрміноўкі.
1.3. Палажэнне аб дысконтнай праграме распаўсюджваецца на карты, выдадзеныя Прадпрыемствам.
1.4. Уладальнік дысконтнай карты мае права:
- на атрымання зніжак на тавары;
- на ўдзел у акцыях, якія праводзяцца Прадпрыемствам;
1.5. Зніжка прадастаўляецца ад рознічнай цаны тавару.
1.6. Дысконтная праграма дзейнічае ва ўсіх секцыях Прадпрыемства:
- Дом гандлю «Радуга» вул. Савецкая, 65
- філіял №1, вул. Леніна, 53
1.7. У дысконтнай праграме ўдзельнічаюць усе групы тавараў.
1.8. Дысконтныя карты ідэнтыфікуюцца індывідуальным штрых-кодам, нанесеным на адваротным баку карты.
1.9. Дысконтныя карты з'яўляюцца таварам і рэалізуюцца па зацверджаных коштах.
1.10. Тэрмін дзеяння дысконтнай карты не абмежаваны.
2. Агульныя ўмовы і правілы атрымання дысконтных карт.
2.1. Активацыя дысконтнай карты адбываецца работнікамі Прадпрыемства, якія прызначаны загадам дырэктара Прадпрыемства, да перадачы яе ў рэалізацыю.
2.2. Рэалізацыя дысконтных карт ажыццяўляецца ва ўсіх секцыях Прадпрыемства.
2.3. Дысконтная карта выдаецца трымальніку дысконтнай карты пасля аплаты яе кошту і запаўнення анкетнай формы.
2.4. Рэгістрацыя трымальнікаў дысконтных карт у базе дадзеных уладальнікаў дысконтных карт адбываецца работнікамі, прызначанымі загадам дырэктара Прадпрыемства.
2.5. Па рашэнні адміністрацыі Прадпрыемства, на падставе пісьмовага рашэння (загад, распараджэнне), дысконтная карта можа быць перададзена фізічнай асобе ў якасці падарунка.
2.6. Зніжка трымальніку дысконтнай карты прадастаўляецца з моманту рэалізацыі карты.
3. Правілы выкарыстання дысконтнай карты.
3.1. Дысконтная карта прад'яўляецца трымальнікам (уладальнікам) перад аплатай пакупкі.
3.2. Памер зніжкі складае 5% ад рознічнай цаны тавару. Зніжка прадастаўляецца на тавары, гандлёвая надбаўка на якія складае не менш за 16%.
3.3. Зніжка па дысконтнай карце не распаўсюджваецца на тавары:
- што рэалізуюцца ў безнаяўным парадку;
- што рэалізуюцца ў крэдыт і (ці) растэрміноўку;
- што рэалізуюцца з выкарыстаннем картак растэрміноўкі;
- якія ўдзельнічаюць у спецыяльных ці сезонных акцыях;
- са зніжанымі коштамі ў выніку уцэнкі;
а таксама пры набыцці падарункавых сертыфікатаў.
Па рашэнні адміністрацыі Прадпрыемства пералічаныя ўмовы могуць быць зменены.
3.4. Уладальнік дысконтнай карты мае права часова перадаваць дысконтную карту іншай фізічнай асобе. У гэтым выпадку трэція асобы маюць права на зніжку, прадугледжаную картай.
4. Парадак замены дысконтнай карты.
4.1. Страчаныя і пашкоджаныя дысконтныя карты (па віне трымальніка дысконтнай карты) аднаўленню не падлягаюць.
Падставай для выдачы новай карты з'яўляецца паўторная рэгістрацыя ўладальніка і аплата кошту карты.
4.2. Карты, непрыдатныя для далейшага выкарыстання (не чытаецца штрыхкод і з іншых прычын), падлягаюць замене трымальніку дысконтнай карты бясплатна.
4.3. Замена дысконтных карт ажыццяўляецца ў дзень звароту трымальніка дысконтнай карты работнікамі Прадпрыемства, прызначанымі загадам дырэктара Прадпрыемства.
5. Заўвага.
5.1. Прадпрыемства захоўвае за сабой права ў аднабаковым парадку змяняць любы пункт дадзенага Палажэння аб дысконтнай праграме.
Змяненні ў Палажэнне ўносяцца загадам або распараджэннем кіраўніка Прадпрыемства.
5.2. Няведанне правілаў дадзенага Палажэння не з'яўляецца падставай для прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку трымальнікаў дысконтных карт на адрас Прадпрыемства.
5.3. Азнаёміцца з інфармацыяй аб дысконтнай праграме і змяненнях у яе можна на сайце www.dtraduga.by
5.4. Усе спрэчкі і разыходжанні, якія ўзнікаюць у працэсе выкарыстання дысконтных карт, вырашаюцца толькі з трымальнікам дысконтнай карты.
5.5. Прадпрыемства нясе адказнасць за неразгалошанне персанальных дадзеных трымальнікаў дысконтных карт і перадачу іх трэцім асобам.









