Час працы
Час працы:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ-ВС: 09:30 - 18:00
Філіял №1:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ-ВС: 09:30 - 18:00
Без абеду і выходных
Размяшчэнне
Наш адрас:
  • вул. Савецкая, 65
Філіял №1:
Узнайте о скидках первыми!
Подписывайтесь первыми, и будьте в курсе всех событий!
Нажав на кнопку Подписаться, Вы даёте согласие на обработку персональных данных

Прадпрыемства размешчана ў цэнтральнай частцы Баранавічы і з'яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў горада. Сваю дзейнасць пачало, як крама №10 у чэрвені 1967г., якая ўваходзіла ў склад Баранавіцкага Гарпрамгандлю. 1 лістапада 1992 г. магазін выйшаў са складу Баранавіцкага Гарпрамгандлю і набыў статус самастойнага прадпрыемства пад найменнем Дзяржаўнае гандлёвае прадпрыемства "Дом гандлю "Вясёлка". З 26 верасня 2000 года прадпрыемства называецца, як "Камунальнае унітарнае гандлёвае прадпрыемства "Дом гандлю "Вясёлка".

"Універмаг "Вясёлка" – 1977 год

 

"Універмаг "Вясёлка" – 1977 год

 

Тэрыторыя каля "Універмаг "Вясёлка" - 1977 год

 

"Універмаг "Вясёлка" - 1978 год

 

"Дом Гандлю "Вясёлка" – 1980 год

 

Мы супрацоўнічаем з больш чым 500 пастаўшчыкамі. Асартымент прапанаваных тавараў перавышае 40 000 найменняў.

Прадпрыемства дынамічна развіваецца. Мы нарошчваем сваю матэрыяльную базу за рахунак новых асартыментаў тавара і гандлёвых пляцаў. Асноватворнымі якасцямі прадпрыемства з'яўляюцца рэпутацыя, поспех, лідарства, развіццё. Сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню і ганарымся тым, што прыўносім стабільнасць.

Упраўленне прадпрыемствам ажыццяўляецца дырэктарам прадпрыемства на падставе статута, заключанага з Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам. Дырэктар самастойна вызначае структуру кіравання прадпрыемствы і фарміруе штаты.

З 4 кастрычніка 2007 года і па цяперашні час калектывам кіруе Трускоўскі Анатоль Аляксеевіч.

Пастаянна праводзіцца работа па ўдасканаленні арганізацыйнай структуры прадпрыемства: праводзілася ўзбуйненне секцый, адкрываліся новыя секцыі, праводзіліся змяненні месцазнаходжання секцый.

У выніку ў складзе прадпрыемства функцыянуюць 27 секцый па раздробным гандлі нехарчовымі таварамі.

"Дом Гандлю "Вясёлка" – 2008 год

 

"Дом Гандлю "Вясёлка" – 2010 год (у працэсе рэканструкцыі)

 

"Дом Гандлю "Вясёлка" – 2010 год (у працэсе рэканструкцыі)

 

Для рэалізацыі асноўнай функцыі Дом гандлю "Вясёлка" выконвае мноства спадарожных функцый: вывучае попыт спажыўцоў, заключае дагаворы на пастаўку тавараў, арганізуе дастаўку тавараў з месцаў іх вытворчасці ў месцы спажывання, забяспечвае захоўванне тавараў, фарміруе шырокі асартымент тавараў і інш.

Шырокі асартымент тавараў дае магчымасць прыцягнуць найбольшую колькасць спажыўцоў, - што і з'яўляецца ў гэты момант асноўнай функцыяй гандлёвага прадпрыемства. Дом Гандлю імкнецца стварыць максімальна магчымыя ўмовы для спажыўцоў як у асартыменце тавару, так і ў абслугоўванні. Акрамя таго арганізацыя ажыццяўляе безнаяўны разлік, разлік па пластыкавых картках і многае-многае іншае.

"Дом Гандлю "Вясёлка" – 2012 год

 

"Дом Гандлю "Вясёлка" - НАШЫ ДНІ

 

Філіял №1 Камунальнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Дом гандлю «Вясёлка»

 

Філіял №1 - НАШЫ ДНІ

 

Філіял №1 - НАШЫ ДНІ

 

Філіял №1 - НАШЫ ДНІ

 

Філіял №1 - НАШЫ ДНІ

 

 

працяг будзе...